ХIII пленум абласной арганізацыі «БРСМ»

23 студзеня ў зале пасяджэнняў Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста адбыўся XIII выніковы пленум Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «БРСМ». У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Іосіфавіч Барысюк, другі сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Алег Дзікун, кіраўнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі аблвыканкама Таццяна Міхайлаўна Гагакова, старшыня абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Валерый Уладзіміравіч Губарэнка.

У межах пленума падведзены вынікі працы моладзевай арганізацыі за 2019 год. Лепшыя моладзевыя лідары ўзнагароджаны граматамі і падзякамі моладзевага саюза і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.

Вызначаны таксама перспектывы развіцця арганізацыі на 2020 год. Адным з прыярытэтных напрамкаў застанецца працаўладкаванне і занятасць моладзі ў вольны ад вучобы і працы час, рэалізацыя праектаў, прысвечаных 75-годдзю Вялікай Перамогі і 100-годдзю ЛКСМБ, удзел у рэспубліканскім моладзевым праекце #раЗАм, у выбарчай кампаніі.

Брэсцкі абласны камітэт Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» дзякуе ўсім партнёрскім арганізацыям і структурам за супрацоўніцтва, у 2020 годзе прадоўжыцца рэалізацыя сумесных праектаў. Моладзь плануе таксама развіваць міжнароднае супрацоўніцтва і надаць асаблівую ўвагу працы ў сацыяльных сетках.

Таксама прыемна адзначыць, што на абласным пленуме ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама за асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі была ўзнагароджана прарэктар па выхаваўчай працы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Таццяна Васільеўна Сакалова.

сакратар п/а ГА «БРСМ» з правамі РК УА «БрДУ імя А. С. Пушкіна»

Падзяліцца: