Форум моладзі Берасцейшчыны ў Год гістарычнай памяці

Студэнты БрДУ імя А. С.  Пушкіна (Дар’я Жаркова, Яраслаў Госа і Маргарыта Алешка) 11 лютага прынялі ўдзел у форуме моладзі Брэста і горада-спадарожніка Жабінкі.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі мемарыял на месцы спаленай фашыстамі вёскі Драмлёва, Жабінкаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, Музей меліярацыйнай тэхнікі ПМК-19 і Музей гісторыі горада Брэста.

Ключавым момантам форуму стаў адкрыты дыялог моладзі са старшынёй Брэсцкага гарвыканкама Аляксандрам Рагачуком і старшынёй Жабінкаўскага райвыканкама Вадзімам Краўчуком. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы студатрадаўскага руху, у прыватнасці, працаўладкаванне моладзі на будаўніцтве дзіцячага сада ў Жабінцы. Выказана прапанова наконт нясення Вахты Памяці каля Вечнага агню ў МК “Брэсцкая крэпасць-герой” навучэнцамі Жабінкі.

Удзельнікі форуму адзначылі, што такія мерапрыемствы вельмі цікавыя і карысныя як для моладзі, так і для прадстаўнікоў улады.

Падзяліцца: