-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды–2021 па лёгкай атлетыцы
З 19 па 21 мая на базе Дзяржаўнага футбольнага клуба “Дынама-Брэст” прайшлі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2021 па лёгкай атлетыцы. У спаборніцтвах прынялі ўдзел зборныя каманды 30 вышэйшых навучальных устаноў краіны.
У склад зборнай каманды нашага ўніверсітэта ўваходзілі 24 спартсмены. Два дні напружанай барацьбы прынеслі ім 621 ачко, 6 каманднае месца і 14 прызавых персанальных месцаў.
Каляда Мікіта – I месца на дыстанцыі 5000 м спартыўнай хадзьбой;
Коньшына Аляксандра – I месца ў штурханні ядра;
Каткавец Аляксей – I месца ў кіданні кап’я;
Бойка Елізавета, Зіцык Карына, Кулай Анастасія, Рапека Яніна – I месца ў эстафетным бегу 4х100 м сярод жанчын;
Каральчук Кірыл, Старынскі Дзмітрый, Жыгар Мікіта, Мельнік Багдан – I месца ў эстафетным бегу 4х100 сярод мужчын;
Нагорная Ганна – II месца на дыстанцыі 5000 м спартыўнай хадзьбой;
Рапека Яніна – II месца ў бегу на 100 м;
Коньшына Аляксандра – II месца ў кіданні кап’я;
Ізотаў Валерый – II месца ў кіданні кап’я;
Сіпчук Аляксандр – III месца на дыстанцыі 10000 м спартыўнай хадзьбой;
Нагорная Ганна – III месца на дыстанцыі 10000 м спартыўнай хадзьбой;
Рапека Яніна – III месца ў бегу на 200 м;
Макеева Юлія – III месца ў кіданні кап’я;
Кулай Анастасія – III месца ў скачках у вышыню.
Акрамя таго, Каткавец Аляксей устанавіў рэкорд Рэспубліканскай універсіяды ў кіданні кап’я – 83,03 м – і быў узнагароджаны спецыяльным прызам Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту “За лепшую тэхніку”.
Ад усёй душы віншуем спартсменаў і іх трэнераў і жадаем выдатных выступленняў у будучым!
Спартыўны клуб

