Дзяржаўны фізкультурна-аздараўленчы комплекс Рэспублікі Беларусь

Здача нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь сярод розных узроставых катэгорый насельніцтва была арганізавана 18 мая ў АСК “Брэсцкі”. Асноўным арганізатарам выступіла кафедра фізічнай культуры БрДУ імя А. С. Пушкіна. Спартыўнае мерапрыемства праводзілася з мэтаю фарміравання здаровага ладу жыцця гараджан і прыахвочвання іх да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 170 чалавек. Гэта студэнты і выкладчыкі БрДУ імя А.С. Пушкіна і БрДТУ, а таксама настаўнікі школ Брэста. Брастаўчане выконвалі кантрольныя нарматывы: скачкі ў даўжыню з месца, бег на розныя дыстанцыі, падыманне тулава і інш. У адпаведнасці з паказанымі вынікамі ўдзельнікі спартыўнага мерапрыемства атрымаюць нагрудныя значкі залатой, сярэбранай і бронзавай вартасці.

  

Кафедра фізічнай культуры

Падзяліцца: