Дзень Вялікай Перамогі

Набліжаецца адно з галоўных для нашай краіны свят – Дзень Перамогі. Усё далей адыходзяць ад нас суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Але памяць пра іх жывая ў сэрцах ветэранаў. Яна – у слёзах іх родных і блізкіх. Не забываем пра трагічную старонку нашай гісторыі і мы – нашчадкі пакалення пераможцаў.

  

Да ўрачыстых мерапрыемстваў, што пачаліся з першых дзён мая, далучыўся і калектыў БрДУ імя А.С. Пушкіна, які шануе памяць пра тых, хто падарыў нам мірнае жыццё. Да Дня Вялікай Перамогі ў рамках акцыі “Мы – нашчадкі Перамогі” кіраўніцтва ўніверсітэта ўсклала кветкі да помніка загінулым воінам у скверы Іконнікава і да брацкай магілы савецкіх воінаў у парку 1 Мая.

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны сталі слаўнай старонкай нашай гісторыі. Ведаць яе, беражліва захоўваць і перадаваць наступным пакаленням – доўг кожнага беларуса.

Падзяліцца: