Дзень спорту і здароўя ў рамках тыдня моладзі

Чацвёрты дзень тыдня моладзі ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў пад дэвізам “Моладзь. На старт”. Выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта, а таксама школьнікі горада Брэста – усяго каля 80 чалавек, аб’яднаных у каманды, – прынялі ўдзел у квест-забегу “Моладзевы бегапарк”, які арганізавала кафедра фізічнай культуры. Маршрут праходзіў праз дванаццаць станцый, на якіх неабходна было выканаць адпаведныя заданні. Суддзі ацэньвалі хуткасць і якасць выканання і здольнасць працаваць у камандзе. На фінішы ўсім удзельнікам былі ўручаны прызы.

Да рэспубліканскага праекта “Народная зарадка”, які прайшоў у рамках дня здароўя і спорту тыдня моладзі, далучыліся байцы студэнцкіх педагагічных атрадаў, што працуюць у аздараўленчых лагерах Брэстчыны.

Падзяліцца: