Дзень самакіравання

17 лістапада ў Міжнародны дзень студэнта на ўсіх факультэтах БрДУ імя А.С. Пушкіна правялі дзень самакіравання. У яго рамках па традыцыі, якая склалася даўно, лепшыя студэнты-актывісты сталі дублёрамі дэканаў, іх намеснікаў, а таксама выкладчыкаў. Студэнты старшых курсаў праводзілі вучэбныя заняткі, пасяджэнні кафедраў, правяралі лабараторныя працы, складалі расклад, арганізоўвалі культурны адпачынак студэнтаў малодшых курсаў (творчыя конкурсы, спартыўныя гульні і інш.).

У Дзень самакіравання студэнты ўніверсітэта атрымалі вопыт кіравання і арганізацыі адукацыйнага працэсу на факультэтах, за што выказваюць падзяку кіраўніцтву ўніверсітэта і факультэтаў, лідарам ПА ГА “БРСМ” і прафсаюзнаму камітэту студэнтаў.

 

Падзяліцца: