Дзелавая гульня «Студэнцкую ініцыятыву ва ўніверсітэцкае жыццё»

«Студэнцкую ініцыятыву ва ўніверсітэцкае жыццё» – пад такой назвай 3 снежня 2015 года прайшла дзелавая гульня для студэнцкага актыву ўніверсітэта, арганізаваная метадыстамі Аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Краўчук Л.А. і Сухарук Н.У.

Гэтая сустрэча стала працягам семінара «Моладзевы лідар: кампетэнтны, ініцыятыўны, самастойны, сацыяльна адказны», што адбыўся ў верасні. На аснове ідэй, прапанаваных восенню, студэнты-лідары займаліся распрацоўкай праектаў, якія ў далейшым могуць быць рэалізаваны ва ўніверсітэце і інтэрнатах студэнцкага гарадка.

Падчас актыўнай працы ўдзельнікі даволі ўдала правялі планаванне мерапрыемстваў у межах прапанаваных імі праектаў.

Арганізатары адзначылі, што студэнцкі актыў нашага ўніверсітэта настроены на паспяховую сацыялізацыю ў сучасным грамадстве, на прадуктыўную працоўную і прафесійную дзейнасць, а таксама на развіццё якасцяў канкурэнтаздольнай асобы, гатовай да прыняцця адказных рашэнняў.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: