Будатрадаўскія традыцыі шануюць у БрДУ імя А.С.Пушкіна

Актыўныя і ініцыятыўныя студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна штогод працуюць на карысць роднай Беларусі.

Урачыстая ўніверсітэцкая лінейка, прысвечаная адкрыццю трэцяга працоўнага семестра, адбылася ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой” 20 мая. Урачыстасць пачалася з ускладання кіраўніцтвам БрДУ імя А.С. Пушкіна і байцамі студэнтскіх атрадаў кветак да Вечнага агню. Хвілінай маўчання студэнты і выкладчыкі ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Рэктар універсітэта Ганна Сендзер прыняла рапарт ад намесніка начальніка Штаба працоўных спраў БрДУ імя А.С. Пушкіна, сакратара пярвічнай арганізацыі БРСМ універсітэта Івана Дзеркача і трэці працоўны семестр аб’явіла адкрытым. Ганна Мікалаеўна адзначыла сімвалічнасць таго, што працоўныя пуцёўкі ўручаюцца ў Брэсцкай крэпасці і пажадала юнакам і дзяўчатам, каб байцамі яны былі толькі ў мірны час, з агеньчыкам працуючы ў педагагічных, валанцёрскіх, будаўнічых і сэрвісных атрадах.

Дырэктар мемарыяльнага комплекса “Брэсцкая крэпасць-герой” Рыгор Бысюк адзначыў, што пачынаць добрыя справы з таго, каб прыйсці ў Брэсцкую крэпасць і аддаць даніну памяці загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны – гэта варты павагі грамадзянскі выбар студэнцтва БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Арганізацыя студэнцкіх атрадаў – адзін з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці ГА “БРСМ”. Таму з пажаданнямі плённа і сумленна працаваць да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Юрый Сегянюк. Юрый Сяргеевіч запэўніў, што разам, укладваючы сілы і веды ў росквіт Беларусі, мы можам дасягнуць многага.

Студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна станоўча зарэкамендавалі сябе ў студатрадаўскім руху. Пра гэта сведчыць тое, што ў іх зацікаўлены розныя арганізацыі і прадпрыемствы вобласці. На лінейцы камандзіры педагагічных, добраахвотніцкіх, сэрвісных і будаўнічых атрадаў атрымалі працоўныя пуцёўкі. Камандзір педагагічнага атрада “Новае пакаленне” імя П.М. Гаўрылава Карына Базан ад імя байцоў студатрадаў універсітэта дала абяцанне добрасумленна працаваць на карысць Радзімы, падтрымліваць багатыя традыцыі будатрадаўскага руху і сваімі справамі славіць alma mater.

Вельмі хутка сотні будатрадаўцаў БрДУ імя А.С. Пушкіна будуць займацца добраўпарадкаваннем тэрыторыі горада, інтэрнатаў універсітэта, працаваць у лагерах, на цэнтралізаваным тэсціраванні, праводзіць экскурсіі, дапамагаць дзецям-сіротам і дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і г.д.

Самі студэнты перакананы, што ў Год народнага адзінства іх праца на карысць Айчыны дапаможа яшчэ больш згуртавацца, бо праца заўсёды яднае.

Портал информационной поддержки экспорта

Официальный сайт о высшем образовании в Республике Беларусь для иностранных граждан

Информационно-консультационный центр по вопросам получения образования и пребывания в Республике Беларусь

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Дніпропетровський національний університет імені Олеся Гончара
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Могилевский государственный университет продовольствия
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта