“Беларусь і Расія помняць. Помняць кожнага”

11 мая ў Бэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшоў круглы стол з удзелам дэлегацыі з Дзяржаўнага гуманітарна-тэхналагічнага ўніверсітэта г. Арэхава-Зуева (Расійская Федэрацыя) і прадстаўнікоў БрДУ імя А.С. Пушкіна.

  

У сценах універсітэта (равесніка Вялікай Перамогі) гасцей шчыра прывітала яго рэктар Ганна Мікалаеўна Сендзер. Яна падкрэсліла значымасць адзінства народаў Беларусі і Расіі, якіх аб’ядноўвае агульны гістарычны лёс.

Спікеры круглага стала (выкладчыкі і студэнты абодвух універсітэтаў) абмеркавалі важнасць захавання гістарычнай памяці і недапушчальнасць фальсіфікацыі гісторыі, узаемадзеянне традыцый рускай і беларускай культур, развіццё ўнутранага турызму.

  

Дэлегацыя расійскага ўніверсітэта прыняла ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 77-годдзю Вялікай Перамогі, а таксама ў святочных мерапрыемствах з удзелам творчых калектываў Беларусі і Расіі і ў выязным семінары-экскурсіі “Зямля касцёлаў і блакітных азёр”.

Падзяліцца: