-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Атмасфера таленту і натхнення – на пляцоўцы БрДУ Брэсцкі аблвыканкам уручыў літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка
24 красавіка ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшла цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
Уладзімір Андрэевіч Калеснік – гонар Берасцейшчыны і нашага ўніверсітэта. Ён першы прафесар вядучай ВНУ паўднёва-заходняга Палесся. Імя літаратураведа назаўжды ўпісана ў гісторыю Брэста. Літаратурная прэмія імя Уладзіміра Калесніка была заснавана ў 2007 годзе. За гэты час яе лаўрэатамі сталі 47 аўтараў. Іх проза і паэзія, у тым ліку радкі, адрасаваныя дзецям, кранаюць сэрцы чытачоў.
З прывітальным словам выступіў рэктар БрДУ Юрый Пятровіч Голубеў. «Уладзімір Андрэевіч рэалізаваў свой талент на Брэстчыне, у сценах Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Ён заслужаны. Паводле яго твораў, па яго матэрыялах, навуковых работах да гэтага часу праводзяцца даследаванні. Гэты матэрыял бясконцы і для дасведчаных даследнікаў, і для пачаткоўцаў, – сказаў рэктар. – Для нас, грамадзян Беларусі, асабліва важна, што Уладзімір Андрэевіч адным з першых разам з аўтарамі Янкам Брылём і Алесем Адамовічам у дакументальнай кнізе “Я з вогненнай вёскі” паказаў тыя нягоды, якія адчуў наш народ у гады Вялікай Айчыннай вайны».
Літаратура адлюстроўвае гісторыю народа, яго традыцыі і слаўныя справы, з’яўляецца мастом паміж продкамі, сучаснікамі і нашчадкамі. Пісьменнікі бачаць свет больш ярка і глыбока, чым іншыя, і імкнуцца дзяліцца сваімі назіраннямі з чытачамі. «Прэмія ў першую чаргу заклікана стаць правадніком паміж аўтарам твора і чытачом, слухачом і аматарам літаратуры, – адзначыў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Віктар Анатольевіч Рафаловіч. – І сёння гэта, напэўна, асабліва важна, таму што тыя вызавы, спробы падмяніць сапраўдныя традыцыі і каштоўнасці нашага народа, у тым ліку і праз літаратуру, мастацтва, творчасць, набіраюць, здаецца, самыя магутныя парывы. Лаўрэаты прэміі – людзі, якія сапраўды стаяць на варце вось гэтай чысціні, эстэтыкі, слова, аўтарскай думкі, сапраўднага менталітэту беларускага народа». Віктар Анатольевіч ўручыў прэміі Аксане Валуй за зборнік паэзіі “Жар-птушка”, Ніне Гарагляд за зборнік паэзіі “Душа мая босая” і Надзеі Момлік за кнігі “Цудоўная скарбонка” і “Необычные уроки”. Пераможцы сказалі словы падзякі за прызнанне і пачыталі свае творы. Студэнты філалагічнага факультэта БрДУ зрабілі ім падарунак і імкнуліся данесці сваё разуменне творчасці сённяшніх лаўрэатаў.
Пераможцаў прэміі віншавала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Таццяна Міхайлаўна Гагакава. Яна напомніла, што ў прошлым годзе была выдадзена кніга “Живая память поколений” Анатолія Паўлавіча Гарая. На вялікі жаль, ён даўно пайшоў з жыцця. Таццяна Міхайлаўна ўручыла дыплом яго дачцэ.
Павіншаваць пераможцаў прыйшла і старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Анатольеўна Дземідовіч, якая адзначыла, што творцаў слова натхняюць настаўнікі. З часам вядомыя аўтары адкрываюць новыя імёны. Так працягваюць жыць літаратурныя традыцыі. Падчас цырымоніі настрой стварала народная вакальная студыя “Ступені”. У фінале падзяліўся творчасцю і даў парады моладзі таленавіты пісьменнік Берасцейшчыны, лаўрэат прэміі імя Калесніка Аляксандр Аляксеевіч Юдзіцкі.
Літаратурная прэмія імя Уладзіміра Калесніка – гэта компас, які задае накірункі сучасным творчым напрамкам. Мы ўпэўнены, што ў наступныя гады будуць новыя сюжэты, гісторыі, адкрыцці і імёны.
Юлія Воўк
Фота Наталлі Пятровай















