-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Алімпіяда па крыміналістыцы выявіла лепшых
19 снежня 2019 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна была праведзена алімпіяда па крыміналістыцы «Па слядах Ганса Гроса», арганізаваная кафедрай крымінальна-прававых дысцыплін юрыдычнага факультэта УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна».
У конкурсе прынялі ўдзел студэнты IV курса дзённага аддзялення юрыдычнага факультэта. Удзельнікі алімпіяды падзяліліся на каманды. Камандам неабходна было выканаць 5 заданняў, сярод якіх распрацоўка макета нагляднага дапаможніка па пэўнай навуковай праблеме; вызначэнне тыпу папiлярнага ўзору кожнага пальца рукі на прадстаўленых дактакартах; вызначэнне агульных і прыватных прыкмет прадстаўленых узораў почырку.
Сутнасць наступнага задання заключаецца ў тым, што кожны ўдзельнік каманды выходзіць да дошкі, цягне картку з назвай і выявай халоднай зброі. Затым, не раячыся з камандай, удзельнік вызначае, да якой групы адносіцца гэты від халоднай зброі, і з дапамогай магніта замацоўвае карту на дошцы ў адпаведную групу.
Заключным заданнем было рашэнне задачы на вылучэнне версій. Задача магла быць вырашана пры паслядоўным праходжанні першых двух крокаў Алгарытма ўстанаўлення абставінаў, распрацаванага Храмавым С. М.
Правільнасць і глыбіню адказаў каманд ацэньвала экспертная камісія пад старшынствам дацэнта кафедры крымінальна-прававых дысцыплін, кандыдата юрыдычных навук Храмава Сяргея Міхайлавіча. Яму дапамагалі члены экспертнай камісіі: старшы выкладчык кафедры крымінальна-прававых дысцыплін Раманюк Алена Віктараўна і старшы выкладчык кафедры крымінальна-прававых дысцыплін Заранка Ірына Анатольеўна.
З невялікай перавагай перамогу атрымала група 43.
Аргкамітэт віншуе ўсіх без выключэння ўдзельнікаў, якія паказалі высокія вынікі, а таксама тых, хто не змог увайсці ў лік прызёраў і пераможцаў (удзел у любой алімпіядзе – ужо перамога).
Копач А. В.
студэнт III курса юрыдычнага факультэта