Агляд-конкурс на лепшую кухню ў інтэрнатах універсітэта

На працягу двух тыдняў жыллёва-бытавая камісія прафкама студэнтаў сумесна са студсаветам інтэрнатаў падчас правядзення рэйдаў-праверак агледзела кухні ва ўсіх 5 інтэрнатах БрДУ імя А.С. Пушкіна. Вынікі агляду-конкурсу на лепшую кухню ў інтэрнатах універсітэта былі падведзены 26 лістапада на пасяджэнні прафсаюзнага камітэта. 

 

 

У адпаведнасці з палажэннем аб конкурсе кухні ацэньваліся па наступных крытэрах:

  •  санітарны і эстэтычны стан,
  •  якасць дзяжурства (адпаведнасць графіку, наяўнасць альбо адсутнасць пісьмовых заўваг па кухні),
  •  стаўленне да прадметаў агульнага карыстання,
  •  выкананне правіл тэхнікі бяспекі і энергазберажэння.

Адборачны этап прайшлі 13 кухняў усіх інтэрнатаў. Лепшымі сталі:

  •  у інтэрнаце № 1 – кухня на 2 паверсе ў правым крыле (стараста кухні Пракапчук Яна Віктараўна, гістарычны факультэт, 3 курс);
  •  у інтэрнаце № 2 – кухня на 1 паверсе ў левым баку (стараста кухні Салівончык Леанід Леанідавіч, фізіка-матэматычны факультэт, 5 курс);
  •  у інтэрнаце № 3 – кухня на 4 паверсе ў правым крыле (стараста кухні Шылоўская Эвеліна Паўлаўна, псіхолага-педагагічны факультэт, 5 курс);
  •  у інтэрнаце № 4/1 – кухня ў блоку 610 (стараста кухні Палукашка Сафія Уладзіміраўна, фізіка-матэматычны факультэт, 3 курс);
  •  у інтэрнаце № 4/2 – кухня ў блоку 510 (стараста кухні Бандарук Алёна Генадзьеўна, сацыяльна-педагагічны факультэт, 2 курс).

Усе пераможцы атрымалі ад прафсаюзнага камітэта студэнтаў падарункавыя сертыфікаты.

Прафкам студэнтаў

Падзяліцца: