Сустрэча з намеснікам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Генадзем Казакевічам

Сустрэча намесніка міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь – начальніка крымінальнай міліцыі, генерал-маёра міліцыі Генадзя Казакевіча са студэнтамі БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшла 15 кастрычніка ў канферэнц-зале ўніверсітэта. На мерапрыемстве таксама прысутнічаў начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Алег Шулякоўскі. З гасцямі аўдыторыю пазнаёміла рэктар Ганна Сендзер.

Асноўнай мэтавай групай на сустрэчы былі студэнты юрыдычнага факультэта і старшыні студэнцкіх саветаў самакіравання факультэтаў універсітэта. Зносіны намесніка міністра ўнутраных спраў са студэнтамі прайшлі ў форме адкрытага дыялогу. Будучыя юрысты задавалі пытанні, што маюць дачыненне да фарміравання неабходных прафесійных кампетэнцый для паспяховай працы ў праваахоўных органах. На думку Генадзя Аркадзьевіча, работа паспяховага юрыста абапіраецца на трывалыя веды, прафесіяналізм і здольнасць самаўдасканальвацца. Ён адзначыў, што важна разумець, для чаго прыходзіш працаваць у сферу права, і ўжо на апошніх курсах вызначацца з канкрэтным напрамкам будучай прафесійнай дзейнасці.

Таксама студэнты цікавіліся, расследаванне якіх крымінальных спраў найбольш складанае, якая на цяперашні дзень адказнасць за наркагандаль і як сфарміраваць прававую граматнасць у сучаснай моладзі.

Гутарка з Генадзем Казакевічам атрымалася цікавай і пазнавальнай.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

  

Падзяліцца: