БрДУ падвёў вынікі трэцяга працоўнага семестра

Штогод студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна падтрымліваюць добрую традыцыю – працаваць на карысць роднай краіны. Урачыстае закрыццё трэцяга працоўнага семестра прайшло 14 кастрычніка ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”. Яно пачалося з выканання Гімна Рэспублікі Беларусь і ўскладання кветак да Вечнага агню.

На лінейцы са словамі падзякі і добрымі пажаданнямі да байцоў студатрадаў звярнуліся рэктар універсітэта Ганна Сендзер, дырэктар мемарыяльнага комплексу Рыгор Бысюк, першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта БРСМ Юрый Сегянюк і другі сакратар Брэсцкага гарадскога камітэта БРСМ Вікторыя Клімовіч.

Лідары, камісары і камандзіры атрадаў, а таксама лепшыя байцы атрымалі ўзнагароды.

Падзяку рэктара ўніверсітэта атрымалі:

  • лепшы камандзір педагагічнага атрада “Новае пакаленне” імя Героя Савецкага Саюза П.М. Гаўрылава – Карына Базан;
  • лепшы камандзір педагагічнага атрада “Індустрыялізацыя” імя Героя Савецкага Саюза А.М. Кіжаватава – Уладзіслаў Дубавік;
  • лепшы камандзір валанцёрскага атрада “Профі” – Серафім Бярнацкі;
  • лепшы камандзір валанцёрскага атрада “Абітурыент” – Іліяна Дочава;
  • лепшы камісар сэрвіснага атрада “Ціхія зоры” імя Героя Савецкага Саюза Ф.Ф. Дуброўскага – Кірыл Кеда.

Дыпломам штаба працоўных спраў універсітэта

  • ў намінацыі “Лепшы будаўнічы атрад” узнагароджаны студэнцкі будаўнічы атрад “Індустрыялізацыя” імя Героя Савецкага Саюза А.М. Кіжаватава (камандзір – Максім Дубавік, камісар – Арына Палтарацкая).

Падзяку штаба працоўных спраў універсітэта атрымалі:

  • баец будаўнічага атрада “Стаханаўцы” імя Героя Савецкага Саюза Я.В. Васілеўскага Кацярына Бойка;
  • баец будаўнічага атрада “Стаханаўцы” імя Героя Савецкага Саюза Я.В. Васілеўскага Аляксей Серабранскі;
  • баец будаўнічага атрада “Індустрыялізацыя” імя Героя Савецкага Саюза А.М. Кіжаватава Уладзіслаў Дзівакоў.

Дыпломам штаба працоўных спраў універсітэта

  • ў намінацыі “Лепшы сэрвісны атрад” узнагароджаны сэрвісны атрад “Турысты” імя Героя Савецкага Саюза А.А. Барэйкi (камандзір атрада – Ангеліна Кіслашчанкова, камісар – Марына Гаўрылюк).

Падзяку штаба працоўных спраў універсітэта атрымалі:

  • камандзір сэрвіснага атрада “Косава-2021” імя Пятра Кацельнікава Мікалай Разнічэнка;
  • камандзір сэрвіснага атрада “Зубраняты” імя Героя Савецкага Саюза У.А. Барысенкi Ілья Сокал;
  • камандзір сэрвіснага атрада “Камунальнік” імя Героя Савецкага Саюза Г.І. Вялічкi Алена Сальянчук;
  • камісар сэрвіснага атрада “Зубраняты” імя Героя Савецкага Саюза У.А. Барысенкi Анастасія Якаўлева.

Дыпломам штаба працоўных спраў універсітэта

  • ў намінацыі “Лепшы педагагічны атрад” узнагароджаны педагагічны атрад “Новае пакаленне” імя Героя Савецкага Саюза П.М. Гаўрылава (камандзір атрада – Карына Базан, камісар Вольга Бучык).

Падзяку штаба працоўных спраў універсітэта атрымалі:

  • камандзір педагагічнага атрада “Іскра” імя Героя Савецкага Саюза М.В. Аўдзеева Ганна Грушавец;
  • камандзір педагагічнага атрада “Сябры” імя Героя Савецкага Саюза В.З. Каржа Кацярына Пажарская;
  • баец педагагічнага атрада “Новае пакаленне” імя Героя Савецкага Саюза П.М. Гаўрылава Вольга Катовіч;
  • баец педагагічнага атрада “Новае пакаленне” імя Героя Савецкага Саюза П.М. Гаўрылава Дар’я Жаркова;
  • баец педагагічнага атрада “Новае пакаленне” імя Героя Савецкага Саюза П.М. Гаўрылава Паліна Паўлава;
  • баец педагагічнага атрада “Новае пакаленне” імя Героя Савецкага Саюза П.М. Гаўрылава Вольга Свіржэўская.

Дыпломам штаба працоўных спраў універсітэта

  • ў намінацыі “Лепшы валанцёрскі атрад” узнагароджаны валанцёрскі атрад “Сінус” (камандзір атрада – Аляксей Будзік, камісар атрада – Аляксандр Галавей).

Падзяку штаба працоўных спраў універсітэта атрымалі:

  • камандзір валанцёрскага атрада “Абітурыент-lingua” Аляксей Бошаль;
  • камандзір валанцёрскага атрада “Эвалюцыя” Яўген Рылач;
  • баец валанцёрскага атрада “Профі” Іна Сямашка;
  • баец валанцёрскага атрада “Профі” Андрэй Калядзіч;
  • баец валанцёрскага атрада “Абітурыент” Арына Шпак;
  • баец валанцёрскага атрада “Сінус” Алеся Богдан;
  • баец валанцёрскага атрада “Абітурыент-lingua” Валерыя Стралец.

Падзякі абласнога і гарадскога штаба працоўных спраў уручаны рэктару ўніверсітэта Ганне Сендзер, а падзякі гарадскога штаба – прарэктару па выхаваўчай працы Таццяне Сакаловай і намесніку начальніка штаба працоўных спраў Івану Дзеркачу.

Студатрадаўскі рух – важны этап у жыцці маладых людзей. У гэтым годзе ён аб’яднаў больш за 800 юнакоў і дзяўчат, што вучацца ў БрДУ імя А.С. Пушкіна, у 46 студэнцкіх педагагічных, валанцёрскіх, будаўнічых і сэрвісных атрадах.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца: