Практыкум “Тактыка самапрэзентацыі ў сацыяльных сетках”

Практыкум з элементамі трэнінгу “Тактыка самапрэзентацыі ў сацыяльных сетках” прайшоў 30 верасня 2021 года. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 15 студэнтаў – прадстаўнікоў студэнцкіх саветаў інтэрнатаў.

У працэсе заняткаў іх удзельнікі пазнаёміліся са структурай самапрэзентацыі і тактыкай яе пабудовы, вучыліся самапрадстаўленню, выконваючы практыкаванне “Я – брэнд”. А яшчэ, абапіраючыся на тактыку ўзмацнення ўласнай пазіцыі героя, прааналізавалі фрагмент фільма “Скрытыя фігуры”.

У выніку працы ў мікрагрупах удзельнікамі практыкума падрыхтаваны чэк-лісты “Як студэнцкаму лідару пазіцыянаваць сябе ў сацыяльных сетках”.

Паводле водгукаў студэнтаў, мерапрыемства прайшло цікава і было карысным.

  

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: