Міс Беларусь – 2021

10 верасня ў горадзе Мінску прайшоў фінал конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь – 2021”. Вечарам гэтага дня 29 чароўных, таленавітых дзяўчат трапілі ў поле ўвагі аўтарытэтнага журы. Заключнаму этапу папярэднічала вялікая падрыхтоўчая праца на ўсіх узроўнях. У фінальным конкурсе прынялі ўдзел 4 брастаўчанкі, і адна з іх – выпускніца нашага ўніверсітэта Кацярына Нічышына.

Па выніках конкурсу другое месца і тытул “Першая віцэ-міс” заваявала Юлія Іоўлева – ураджэнка г. Брэста. А галоўны тытул “МІС БЕЛАРУСЬ – 2021” і запаветную карону атрымала Дар’я Ганчарэвіч з Мінска.

Сваімі эмоцыямі ад мерапрыемства падзяліўся студэнт філалагічнага факультэта Серафім Бярнацкі: “Як казаў Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі, “мір выратуе прыгажосць”. І размова тут зусім не пра знешнюю прыгажосць. Гэта пра ўнутранае святло, шчырасць і душэўнасць. У гэтых дваццаці дзевяці прыгажунях фіналістках злучылася адразу ўсё: патрыятызм, прывабнасць, чысціня, а галоўнае, уменне сябраваць, тое, пра што многія сталі забываць у сучасным свеце. Вялікім задавальненнем стала наведванне святочнага мерапрыемства: мы на ўласныя вочы пабачылі, як усё адбываецца. Дзякуй універсітэту за такую магчымасць, за атрыманыя эмоцыі і ўражанні.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: