Рэспубліканскі лёгкаатлетычны забег ”На старт, моладзь!”

Студэнты факультэта фізічнага выхавання БрДУ імя А.С. Пушкіна 21 чэрвеня 2021 года ў рамках моладзевага праекта Тыдзень моладзі “Час выбраў нас!” і Дня здароўя і спорту “ЗдОрава! ЗдарОва!” прынялі ўдзел у рэспубліканскім лёгкаатлетычным забегу “На старт, моладзь!”, які праходзіў у г. Гродна. Нашы студэнты прадэманстравалі вартую спартыўную падрыхтоўку. Удзельнікі забегу напярэдадні 80-й гадавіны з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўсклалі кветкі да Вечнага агню ў парку імя Жылібера і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць савецкіх воінаў, якія мужна сталі на абарону нашай Радзімы і загінулі ў першыя дні вайны.

Падзяліцца: