Моладзевы інтэрнэт-чэлендж “Народная зарадка”

У БрДУ імя А.С. Пушкіна стартаваў моладзевы праект Тыдзень моладзі “Час выбраў нас!”. У яго рамках 21 чэрвеня 2021 года прайшоў Дзень здароўя і спорту “ЗдОрава! ЗдарОва!” Байцы студэнцкіх педагагічных атрадаў далучыліся да рэспубліканскага праекта “Моладзевы інтэрнэт-чэлендж «Народная зарадка»”, накіраванага на папулярызацыю здаровага ладу жыцця і прыахвочванне да заняткаў фізічнай зарадкай. Ранішнія зарадкі прайшлі ва ўсіх аздараўленчых лагерах, у якіх працуюць студэнты нашага ўніверсітэта: “Бярозка”, “Салют”, “Арляня”, “Вярба” і “Дубок”.

Студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна перакананы , што ранішняя зарадка спрыяе павышэнню агульнага тонусу і зараджае бадзёрасцю на ўвесь дзень.

Падзяліцца: