Адэпты “каралевы спорту” зноў на п’едэстале

Вось i прыйшло сапраўднае лета! Для спартсменаў нашага ўніверсітэта першыя яго дні былі асабліва гарачымі.

З 1 па 2 чэрвеня на базе “Дзяржаўнага футбольнага клуба «Дынама-Брэст»” прайшоў Кубак Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы. Гэта другі па значымасці ўнутраны старт летняга сезону. Турнір стаў важнай прыступкай на шляху да Алімпіяды для лідараў і адной з самых сур’ёзных падзей года для ўсіх спартсменаў. Нашы хлопцы і дзяўчаты, як заўсёды, выступілі паспяхова. Зусім нядаўна мы ўсе віншавалі іх з поспехамі ў Рэспубліканскай універсіядзе, і вось зноў:

Аляксандра Коньшына ‒ III месца ў кіданні кап’я Аляксей Каткавец – ІІ месца ў кіданні кап’я Аляксей Каткавец - II месца ў кіданні кап’я, Валерый Ізотаў - III месца ў кіданні кап’я

Коньшына Аляксандра (факультэт фізічнага выхавання, ІІІ курс, завочная форма атрымання адукацыі) – ІІІ месца ў кіданні кап’я;

Каткавец Аляксей (факультэт фізічнага выхавання, ІІІ курс) – ІІ месца ў кіданні кап’я;

Ізотаў Валерый (факультэт фізічнага выхавання, ІІІ курс) – ІІІ месца ў кіданні кап’я;

Рапека Яніна (факультэт фізічнага выхавання, ІV курс) – ІІ месца ў бегу на 100 м, ІІ месца ў бегу на 200 м.

Валерый Ізотаў - III месца ў кіданні кап’я Валерый Ізотаў - III месца ў кіданні кап’я Яніна Рапека – ІІ месца ў бегу на 100 м, ІІ месца ў бегу на 200 м

Сардэчна віншуем спартсменаў і жадаем ім новых яркіх перамог!

Спартыўны клуб

Падзяліцца: