Свята дзяцінства

Якое дзіця не марыць адзначыць Дзень абароны дзяцей у коле сяброў і ўдосталь пазабаўляцца?! Гэтая радасць, на жаль, даступная не ўсім дзецям. Валанцёры БрДУ імя А.С. Пушкіна пры падтрымцы Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і прафсаюзнага камітэта студэнтаў універсітэта ў рамках рэалізацыі сацыяльнага праекта “Быць побач” падарылі сапраўднае свята і добры настрой 90 выхаванцам 9 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Ленінскага і Маскоўскага раёнаў г. Брэста. 1 чэрвеня на аграбіястанцыі для іх была арганізавана казачная квэст-пастаноўка “Краіна нябачаных прыгод”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі, што прыехалі на аграбіястанцыю, сустрэліся са сказкай. Яны мужна пераадольвалі перашкоды на шасці станцыях, каб разваражыць Захавальніцу дзяцінства і вярнуць на зямлю дух весялосці, радасці і бадзёрасці. На шляху падарожнікам сустрэліся Баба Яга, Кашчэй Несмяротны, доктар Айбаліт, прынцэса Дамісолька, Чырвоная Шапачка і піраты. За перамогу на кожнай станцыі дзеці атрымлівалі часткі пазлаў, склаўшы якія ў адзіны мазаічны малюнак, змаглі разваражыць Захавальніцу дзяцінства. У знак падзякі яна наладзіла дзецям сапраўднае свята з батутамі, аквагрымам і паветранымі шарамі.

  

Валанцёры БрДУ імя А.С. Пушкіна перакананы, што ўсе дзеці павінны быць шчаслівымі. Сваім прыкладам яны дэманструюць: падарыць шчасце іншаму можа кожны чалавек. Трэба толькі праявіць крыху творчасці і фантазіі.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца: