Укараненне вынікаў

Ва ўніверсітэце дзейнічае ПАРАДАК укаранення вынікаў навуковых даследаванняў у адукацыйны працэс.

Парадак вызначае паслядоўнасць дзеянняў аўтараў і службовых асоб пры ўкараненні вынікаў навуковых даследаванняў у адукацыйны працэс БрДУ імя А. С. Пушкіна.

Укараненню падлягаюць канкрэтныя навуковыя вынікі:

  • навукова-даследчай работы з нумарам дзяржаўнай рэгістрацыі,
  • дысертацыйнага даследаванні саіскальніка вучонай ступені кандыдата/доктара навук (не больш за 7 гадоў з даты зацвярджэння тэмы даследавання),
  • магістарскай дысертацыі,
  • дыпломнай працы,
  • дзейнасці студэнцкага навуковага аб’яднання.