Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы прававога рэгулявання грамадскіх адносін: тэорыя, заканадаўства, практыка»

23–24 лістапада 2018 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна была праведзена ўжо традыцыйная Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы прававога рэгулявання грамадскіх адносін: тэорыя, заканадаўства, практыка». Упершыню канферэнцыя была праведзена ў 2003 годзе, але толькі ў гэтым годзе яна атрымала статус міжнароднай. Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта, саарганізатарамі – Бранскі філіял ФДБАУ ВА «Расійскі эканамічны ўніверсітэт імя Г.В. Пляханава» (Расія), Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці (Рэспубліка Беларусь), Кіеўскі дзяржаўны інстытут воднага транспарту імя гетмана Пятра Канашэвіча-Сагайдачнага Дзяржаўнага ўніверсітэта інфраструктуры і тэхналогій (Украіна), Інстытут палітычных навук Універсітэта г. Аполе (Рэспубліка Польшча).

Сендзер Ганна Мікалаеўна З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася рэктар УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна», доктар педагагічных навук, прафесар Сендзер Ганна Мікалаеўна, якая адзначыла значнасць арганізацыі і правядзення такой навукова-практычнай канферэнцыі.

Мадэратарам названага міжнароднага навуковага форуму выступіла дэкан юрыдычнага факультэта, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Грыгаровіч Алена Мікалаеўна.

У пленарным пасяджэнні канферэнцыі, якое складалася з дзвюх частак, прынялі ўдзел замежныя і беларускія госці. У прыватнасці, з прывітальным словам і дакладамі выступілі:

Аўдзеенка Галіна Іванаўна, дырэктар Бранскага філіяла РЭУ імя Г.В. Пляханава, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, Расійская Федэрацыя («Рэалізацыя права на адукацыю пры падрыхтоўцы спецыялістаў юрыдычнага профілю: практыкаарыентаваны падыход»). Галіна Іванаўна зачытала ўдзельнікам канферэнцыі прывітанне ад РЭУ імя Г.В. Пляханава, а таксама ад Бранскай абласной грамадскай арганізацыі «Беларускае зямляцтва на Браншчыне».

Васілевіч Рыгор Аляксеевіч Васілевіч Рыгор Аляксеевіч, загадчык кафедры канстытуцыйнага права УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт», член-карэспандэнт НАН Беларусі, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, доктар юрыдычных навук, прафесар, Ганаровы доктар УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна», Рэспубліка Беларусь («Прагназаванне і прававы маніторынг – найважнейшыя стандарты норматворчай і правапрымяняльнай дзейнасці»).

Колас Дзяніс Георгіевіч, суддзя Суда Еўразійскага эканамічнага саюза, Рэспубліка Беларусь («Суверэнітэт дзяржавы і наднацыяналізм: пошук балансу інтарэсаў – вынікі працы суда ЕАЭС за 2017 – першае паўгоддзе 2018 года»).

Кшыштаф Расіньскі Кшыштаф Расіньскі, консул Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце.

Масан Раман Паўлавіч, Галоўны спецыяліст-эксперт Федэральнага агенства СНД, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве (Рассупрацоўніцтва), Брэсцкае аддзяленне.

Рассіхін Васіль Васільевіч Рассіхін Васіль Васільевіч, прарэктар па інавацыйна-карпаратыўнай працы і адміністраванні, доктар юрыдычных навук, прафесар, сапраўдны член (акадэмік) Еўрапейскай акадэміі прыродазнаўства, УА «Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт радыёэлектронікі», Украіна («Навуковыя паркі як сучасны інавацыйны інстытут: тэорыя і практыка») і многія іншыя ўдзельнікі канферэнцыі.

24 лістапада работа канферэнцыі працягвалася ў рамках секцый, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі з Познані, Гомеля, Мінска Брэста і іншых гарадоў.

Усяго ў рабоце канферэнцыі прыняло ўдзел 20 дактароў навук, каля 200 дацэнтаў, а таксама даволі вялікая колькасць правапрымяняльнікаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў. Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена 410 заявак з больш чым 30 універсітэтаў. Геаграфія ўдзельнікаў канферэнцыі таксама шырокая: Беларусь, Расія, Польшча, Украіна. Канферэнцыю наведалі дэлегацыі з Бранска, Смаленска, Ніжняга Ноўгарада, Аполе, Варшавы, Познані, Кіева, Харкава, Ужгарада, Мінска і іншых гарадоў.

Поўная праграма канферэнцыі з указаннем геаграфіі ўдзельнікаў прадстаўлена на старонцы кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.

Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права

Падзяліцца: