Лёгкаатлетычны крос «Залатая міля»

11 кастрычніка 2018 года ў цэнтральным Парку культуры і адпачынку студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна прынялі ўдзел у лёгкаатлетычным кросе «Залатая міля», які ў гэтым годзе быў прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння ВЛКСМ. Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту, спартыўны клуб, прафсаюзная арганізацыя студэнтаў універсітэта і першасная арганізацыя БРСМ універсітэта.

Па выніках напружанай барацьбы месцы ў камандным заліку размеркаваліся так:

  • сярод юнакоў:
    • 1-е месца – факультэт фізічнага выхавання;
    • 2-е месца – фізіка-матэматычны факультэт;
    • 3-е месца – гістарычны факультэт.
  • сярод дзяўчат:
    • 1-е месца – факультэт фізічнага выхавання;
    • 2-е месца – факультэт замежных моў;
    • 3-е месца – гістарычны факультэт.

Вельмі парадавалі не толькі добрыя вынікі бегуноў, але і надвор'е, якая зрабіла гэты дзень па-сапраўднаму залатым!

Спартыўны клуб

Падзяліцца: