У Мінску адкрыўся XXXI кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў

10 верасня 2018 года ў Мінску з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбылася цырымонія адкрыцця XXXI Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. На ўрачыстую цырымонію былі запрошаны рэктар універсітэта Сендзер Ганна Мікалаеўна і прарэктар па навуковай працы Будзько Аляксандр Яўгенавіч. Удзельнікі форуму – вядомыя касманаўты, вучоныя і даследчыкі з замежных дзяржаў, у тым ліку з ЗША, Кітая, Расіі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Швейцарыі, Італіі, Індыі. На мерапрыемстве абмеркавалі развіццё касмічных даследаванняў у свеце, ролю Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў у развіцці пілатуемай касманаўтыкі, уклад Беларусі ў асваенне касмічнай прасторы. Паралельна ў выставачным павільёне разгарнулася экспазіцыя на тэму асваення космасу, падчас якой удзельнікі цырымоніі азнаёміліся з гісторыяй Беларусі, яе поспехамі ў галіне касмічных даследаванняў.

http://blr.belta.by/president/view/lukashenka-prymae-udzel-u-adkrytstsi-mizhnarodnaga-kangresa-asatsyjatsyi-udzelnikau-kasmichnyh-paletau-71777-2018/

Падзяліцца: