Семінар-практыкум «Удасканаленне ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю»

28 чэрвеня 2018 года на базе аграбіялагічнага аддзела Цэнтра экалогіі адбыўся семінар-практыкум «Удасканальванне ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю: вынікі 2017/18 навучальнага года, перспектывы на 2018/19 навучальны год». Удзельнікамі семінара сталі намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, кіраўнікі структурных падраздзяленняў, выхавальнікі інтэрнатаў, спецыялісты аддзела выхаваўчай работы з моладдзю.

У ходзе выніковай сустрэчы былі закрануты праблемы арганізацыі і рэалізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы на ўзроўні факультэтаў, грамадскіх моладзевых арганізацый, інтэрнатаў студэнцкага гарадка; вызначаны аптымальныя формы і метады ўзаемадзеяння спецыялістаў па выхаваўчай рабоце; намечаны прыярытэтныя напрамкі ідэалагічнай і выхаваўчай працы са студэнцкай моладдзю ў наступным навучальным годзе.

Спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы арганізавалі і правялі з удзельнікамі семінара вяровачны курс – эфектыўны трэнінг камандаўтварэння на згуртаванне калектыву, фарміраванне цэласнасці каманды, павышэнне унутрыгрупавога ўзаемадзеяння. Прапанаваныя ўдзельнікам практыкаванні дазволілі ім зняць эмацыйнае напружанне, атрымаць зарад бадзёрасці і добры настрой.

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю

Падзяліцца: