Сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта з пракурорам Брэсцкай вобласці

30 лістапада 2017 года адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна з пракурорам Брэсцкай вобласці Клімавым Віктарам Дзмітрыевічам, падчас якой былі ўзняты і абмеркаваны актуальныя пытанні, што маюць адносіны да дзейнасці пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Студэнты нашага ўніверсітэта праявілі актыўнасць у дыскусіі. Іх цікавілі пытанні, якія закранаюць дзейнасць пракуратуры і іншых праваахоўных органаў, сучасны стан і перспектывы развіцця міжнароднага супрацоўніцтва органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь з органамі пракуратуры замежных дзяржаў.

Вялікую цікавасць выклікалі пытанні адносна таго, ці магчыма «залатая сярэдзіна» паміж нормамі маралі і нормамі права, а таксама аб тым, якімі якасцямі павінен валодаць кандыдат, каб выбудаваць паспяховую кар’еру ў органах пракуратуры.

На заканчэнне сустрэчы Віктар Дзмітрыевіч пажадаў студэнтам паспяховай вучобы і падзякаваў ім за актыўную і плённую дыскусію.

Юрыдычны факультэт

Падзяліцца: