«Быць лідарам прэстыжна, але складана...»

У пачатку кожнага навучальнага года рэктар нашага ўніверсітэта Ганна Мікалаеўна Сендзер сустракаецца з лідарамі студэнцкага самакіравання. Гэты год не стаў выключэннем. 11 кастрычніка ў канферэнц-зале адбыўся шчыры дыялог кіраўніка ўніверсітэта і нашых студэнцкіх лідараў: старшынь Саветаў студэнцкага самакіравання факультэтаў і інтэрнатаў, старшынь прафбюро факультэтаў, сакратароў пярвічак ГА «БРСМ» факультэтаў, членаў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і валанцёрскіх атрадаў.

Гутарка студэнтаў з рэктарам прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Студэнтаў цікавілі не толькі пытанні, што маюць адносіны да адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце, але і асабістае меркаванне Ганны Мікалаеўны як рэктара, прафесара, доктара навук пра якасную арганізацыю тайм-менеджменту лідара, неабходныя якасці для будучага кіраўніка, ролю здаровага ладу жыцця ў дасягненні поспеху. Рабяты атрымалі разгорнутыя адказы, а таксама пачулі гісторыі з жыцця рэктара.

З асаблівай увагай студэнты слухалі пажаданні і парады па ўдасканаленні далейшай працы студэнцкага самакіравання. Ганна Мікалаеўна выказала шчырую надзею і веру ў невычэрпны стваральны патэнцыял моладзі на карысць універсітэта і ўсёй Беларусі.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: