Універсітэцкі конкурс на лепшую апрабаваную метадычную распрацоўку праекта, мерапрыемства грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці

Завяршыўся ўніверсітэцкі конкурс на лепшую апрабаваную метадычную распрацоўку праекта, мерапрыемства грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці. Публічная абарона-прэзентацыя творчых работ фіналістаў адбылася 12 красавіка 2017 года.

Журы падвяло вынікі конкурсу. Пераможцам стала выкладчык кафедры замежных моў Каваленка Аксана Мікалаеўна. На суд журы яна падала метадычную распрацоўку традыцыйнага міжфакультэцкага студэнцкага фестывалю «Фарбы роднай краіны».

II месца падзялілі 2 метадычныя распрацоўкі: конкурс мультымедыя-праектаў «Моладзь XXI стагоддзя» (аўтарскі калектыў кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі: намеснік дэкана па выхаваўчай працы, старшы выкладчык Капіца Людміла Іванаўна і кандыдат педагагічных навук, дацэнт Селівонік Святлана Віктараўна) і фестываль творчых работ студэнтаў «Гісторыя майго народа – мая гісторыя» (аўтарскі калектыў кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі: кандыдат педагагічных навук, дацэнт Мельнічук Ірына Аляксандраўна і старшы выкладчык Чубінашвілі Наталля Георгіеўна).

Бронзавымі прызёрамі сталі: кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры дашкольнай адукацыі Александровіч Таццяна Васільеўна (педагагічная гасцёўня «Выбіраючы прафесію – ствараем прыгожую будучыню краіны»), а таксама кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры алгебры, геаметрыі і матэматычнага мадэлявання Трафімук Аляксандр Аляксандравіч (факультэцкі конкурс «Кулінарная гасціннасць»).

Усе фіналісты былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, падрыхтаванымі рэктаратам і прафкамам работнікаў. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 26 красавіка 2017 года на пасяджэнні Рады ўніверсітэта.

Віншуем пераможцаў
і жадаем прафесійных і творчых поспехаў у педагагічнай дзейнасці
ўсім удзельнікам конкурсу!

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю