«Каляднае цяпло» ў дзіцячай бальніцы

Ужо стала добрай традыцыяй, што студэнты псіхолага-педагагічнага факультэта з валанцёрскага атрада «Садзейнічанне» прымаюць актыўны ўдзел у акцыі «Каляднае цяпло». 27 снежня 2016 года валанцёры пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі Чубінашвілі Н.Г. наведалі УАЗ «Брэсцкая абласная дзіцячая бальніца», дзе павіншавалі з Новым годам маленькіх пацыентаў.

Сіламі валанцёраў былі арганізаваны казачная тэатралізаваная імпрэза і, вядома ж, уручэнне дзецям салодкіх навагодніх падарункаў.

Кафедра педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі

Падзяліцца: