Жаночая баскетбольная каманда БрДУ імя А.С. Пушкіна заняла 4 месца на Рэспубліканскай універсіядзе

Жаночая баскетбольная каманда БрДУ імя А.С. Пушкіна заняла 4 месца ў фінале Рэспубліканскай універсіяды 2015 года, які праходзіў у Гродна 28.09.-02.10.2015 г.

У фінальных спаборніцтвах універсіяды 2015 года па баскетболе сярод жаночых каманд прынялі ўдзел 8 каманд вышэйшай лігі (група «А»). Каманда БрДУ трапіла ў групу з камандамі БДУФК, БНТУ, МагДУ. Абыграўшы каманды БНТУ (сярэбраны прызёр мінулай універсіяды) з лікам 78:37 і каманду МагДУ з лікам 78:57 і прайграўшы БДУФК (г. Мінск), баскетбалісткі з Брэста занялі 2 месца ў сваёй падгрупе. У фінальнай групе (за 1-4 месца) наша каманда заняла выніковае 4 месца сярод наймацнейшых каманд фінальных спаборніцтваў Рэспублікі Беларусь па баскетболе.

БрДУ імя А.С. Пушкіна на ўніверсіядзе прадстаўлялі студэнткі факультэта фізічнага выхавання Шасцілоўская Т.С., Бацанава К.А., Талочка Д.М., Сівапляс В.В., Карынчук Л.В, Мацюш П.А., Шакаліда І.А., Асіпук К.А. і студэнткі псіхолага-педагагічнага факультэта Сімончык Т.А., Хевук Т.І. Трэнер каманды – старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Курылік М.М.

Факультэт фізічнага выхавання

Падзяліцца: