Зборная БрДУ – пераможца Рэспубліканскай універсіяды па футболе сярод жаночых каманд у групе «Б»

У перыяд з 2 па 6 мая 2017 г. на спартыўнай базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт» (г. Мінск) адбыліся фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па футболе сярод жаночых каманд у групе «Б». У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 90 студэнтак з 6 устаноў вышэйшай адукацыі.

Судзейскі корпус узначальвалі галоўны суддзя спаборніцтваў Лазнюха Леанід Уладзіміравіч (найвышэйшая нацыянальная катэгорыя) і галоўны сакратар Крупіца Віталь Мікалаевіч (першая катэгорыя).

Наш універсітэт прадстаўляла каманда ў наступным складзе:

  1. Гаргун Таццяна, 3 курс, філалагічны факультэт, нападаючы правы;
  2. Гаргун Святлана, 2 курс, факультэт фізічнага выхавання, паўабаронца цэнтра;
  3. Брышцен Каця, 4 курс, факультэт фізічнага выхавання, абаронца, свабодны;
  4. Каўтунова Вераніка, 4 курс, факультэт фізічнага выхавання, паўабаронца левы;
  5. Сушко Вікторыя, 2 курс, геаграфічны факультэт, абаронца правы;
  6. Сацэвіч Юлія, 3 курс, сацыяльна-педагагічны факультэт, абаронца левы;
  7. Сільчук Вольга, 2 курс, фізіка-матэматычны факультэт, абаронца цэнтральны;
  8. Пракопчык Ганна, 3 курс, факультэт фізічнага выхавання, варатар;
  9. Кулічык Вольга, 2 курс, філалагічны факультэт, паўабаронца правы;
  10. Яцушкевіч Ірына, 3 курс, фізіка-матэматычны факультэт, левы нападаючы;
  11. Зянькова Насця, 2 курс, фізіка-матэматычны факультэт, паўабаронца левы;
  12. Кугач Вольга, 2 курс, фізіка-матэматычны факультэт, абаронца, вольны.

Па выніках фінальных спаборніцтваў нашы дзяўчаты пад кіраўніцтвам трэнера спартыўнага клуба Угляніцы Таццяны Леанідаўны занялі першае месца, перамогшы саперніц з Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Гэтая перамога дазволіла жаночай футбольнай зборнай БрДУ перайсці ў групу «А».

Жадаем ім далейшых поспехаў і перамог!

Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба

Падзяліцца: