Занальны этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі»

26 лістапада ў Брэсце выбіралі лепшыя моладзевыя стартапы ў межах занальнага этапа рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі».

У пяці намінацыях свае праекты прадставілі ўдзельнікі з Брэста, Кобрына, Маларыты, Камянца і Жабінкі. Два праекты БрДУ сталі пераможцамі ў намінацыі «Сацыяльная сфера»: «Адкрый сябе Сябру» магістранткі псіхолага-педагагічнага факультэта Надзеі Селех і мабільны дадатак «Азбука» старшага выкладчыка кафедры эканомікі і кіравання Арцёма Аляксеевіча Чаркасава.

Таксама ў конкурсе прымалі ўдзел іншыя студэнты ўніверсітэта:

Анастасія Семянюк з праектам «Дажджавыя сады» (біялагічны факультэт);

Андрэй Палюховіч з праектам «Турыстычны эколага-гістарычны комплекс “Струмень”» (геаграфічны факультэт).

На працягу 3 хвілін маладыя навукоўцы распавядалі пра свае стартапы з дапамогай прэзентацыі, пасля чаго адказвалі на пытанні членаў журы. Навучэнцы БрДУ акцэнтавалі ўвагу на вырашэнні актуальных задач у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама на стымуляванні грамадзянскіх ініцыятыў да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-даследчых распрацовак.

Конкурс «100 ідэй для Беларусі», упэўнены студэнты, – добрая магчымасць заявіць пра сябе.

Віншуем удзельнікаў з перамогай і годным выступленнем,
жадаем далейшых поспехаў!

Максім Азарчук,
сакратар п / а ГА «БРСМ» з правамі РК УА «БрДУ імя А. С. Пушкіна»

Падзяліцца: