З новымі поспехамі, БрДУ!

Прадстаўнікі нашага ўніверсітэта з 16 па 19 красавіка 2019 года прымалі ўдзел у XVIII Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі.

Вынікам плённай працы на розных пляцоўках, якія функцыянавалі ў рамках правядзення выставы, стала ўручэнне нашаму ўніверсітэту дыплома ІІ ступені за эфектыўную ідэалагічную і выхаваўчую працу і якаснае прадстаўленне педагагічнага вопыту.

Асобныя прадстаўнікі БрДУ таксама атрымалі ўзнагароды. Спецыяліст па арганізацыі і забеспячэнні адукацыйнага працэсу музея біялагічнага факультэта Аляксандра Мушніцкая з віртуальным падарожжам «Прыродныя багацці малой радзімы» стала пераможцай у панараме педагагічнага вопыту «Стан і перспектывы турысцка-краязнаўчай і экскурсійнай дзейнасці ва ўстановах вышэйшай адукацыі». Студэнт факультэта фізічнага выхавання Арцём Тамашук стаў удзельнікам Адкрытага Паэтычнага Мікрафона «Мая зямля – мая любоў».

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца: