XVI Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы права і эканомікі»

24 красавіка 2015 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна была праведзена XVI Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Актуальныя праблемы права і эканомікі». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кафедры крымінальна-прававых дысцыплін і кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі.

На пленарным пасяджэнні прагучалі цікавыя даклады загадчыка кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі Сілюк Т.С., магістрантаў і студэнтаў юрыдычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна, а таксама нашых гасцей з іншых ВНУ рэспублікі – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Праца была арганізавана па 11 секцыях, на якіх абмяркоўваліся як практычныя, так і навуковыя праблемы крымінальнага права, крыміналогіі, крымінальнага працэсу, крыміналістыкі, прававога забеспячэння функцыянавання рынкавай эканомікі, эканамічнага росту і эфектыўнасці рынкавых інстытутаў, інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці прадпрыемстваў, інтэграцыі Рэспублікі Беларусь у міжнародныя эканамічныя аб’яднанні і трансгранічнае супрацоўніцтва, глабальных лагістычных сістэм, прадпрымальніцтва як фактару рэгіянальнага развіцця, а таксама метадалогія і этыка ў тэорыі і практыцы прымянення спецыялістам (на прыкладзе юрыста і менеджара-эканаміста).

Усяго на канферэнцыі было пададзена больш за 210 дакладаў, у тым ліку даклады выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў з 10 ВНУ Рэспублікі Беларусь, 2 ВНУ Расійскай Федэрацыі і 1 ВНУ Украіны. З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца тут.

Кафедра крымінальна-прававых дысцыплін

Падзяліцца: