Выстава “Векапомная восень”

Выстава “Векапомная восень” народнай творчай майстэрні дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Повязь” адкрылася 16 лістапада ў Музеі выратаваных мастацкіх каштоўнасцей. Яна была прысвечана 200-годдзю з дня нараджэння вялікага рускага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі консул-дарадца Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце Павел Марозаў і галоўны спецыяліст-эксперт Расійскага цэнтра навукі і культуры Соф’я Пякшава.

У экспазіцыі з 28 карцін, выкананых 17 аўтарамі, пейзажы, аб’екты архітэктуры, партрэтныя накіды. Работы напісаны студэнтамі псіхолага-педагагічнага і філалагічнага факультэтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна пад кіраўніцтвам Валерыя і Марыны Марчукоў падчас пленэра, што праходзіў у аграгарадку Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў верасні бягучага года. Фінансавая і кансультатыўная падтрымка пленэру была аказана з боку Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Брэсце.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца: