«Вы крылы далі нам...»

Цёплымі ўсмешкамі, сардэчнымі віншаваннямі і радасцю сустрэч была напоўнена 30 верасня актавая зала навучальнага корпуса № 2. Тут напярэдадні Дня настаўніка адбыўся святочны канцэрт «Вы крылы далі нам...»

Рэктар універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Г.М. Сендзер адзначыла, што Дзень настаўніка – цудоўнае свята, бо менавіта гэтая прафесія дорыць энергію, маладосць і жаданне тварыць. «У гэтым навучальным годзе ў БрДУ імя А.С. Пушкіна на педагагічныя спецыяльнасці паступілі 60 медалістаў і выпускнікоў ССНУ, якія маюць дыплом з адзнакай. Разам з тым вырас і прахадны бал на гэтыя спецыяльнасці. Усё гэта сведчыць аб тым, што паступіўшыя маладыя людзі маюць добрую матывацыю ў асваенні будучай прафесіі», – падкрэсліла Ганна Мікалаеўна.

Мультымедыя-прэзентацыя «Жыццё выкладчыкаў...» паведаміла аб працоўных буднях і розных захапленнях педагогаў нашай ВНУ. А маляўнічыя творчыя нумары, падрыхтаваныя студэнтамі ўніверсітэта, сталі святочным падарункам для ўсіх прысутных.

Падзяліцца: