Віншуем вакальную студыю “Ступені” з наданнем звання народнага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь!

Вакальная студыя “Ступені” атрымала высокае званне народнага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь за дасягнутыя поспехі ў развіцці мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень і актыўную канцэртную дзейнасць.

Студыю “Ступені” ў 2012 годзе стварыла таленавіты педагог, уладальнік шматлікіх узнагарод у музычнай і выкладчыцкай сферы, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, дацэнт кафедры педагогікі пачатковай адукацыі псіхолага-педагагічнага факультэта Ларыса Іванаўна Борсук.

Заняткі з Ларысай Іванаўнай дазваляюць студэнтам авалодаць рознымі музычнымі тэхнікамі і стылямі выканання. Калектыў папулярызуе вакальнае мастацтва не толькі на ўніверсітэцкай пляцоўцы, але і на рэспубліканскай і міжнароднай арэне. Студыя “Ступені” вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Вакальныя магчымасці салістаў высока ацэньваюцца гледачамі і журы конкурсаў.

Віншуем Ларысу Іванаўну Борсук і яе студэнтаў, удзельнікаў калектыву, з высокім дасягненнем! Жадаем усім салістам і кіраўніку студыі натхнення і новых творчых перамог.

Рэктарат,
студэнцкі клуб

Падзяліцца: