Віншуем супрацоўнікаў Інстытута Канфуцыя з яркай перамогай у міжнародным конкурсе відэапрэзентацый Інстытутаў Канфуцыя!

Інстытут Канфуцыя ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна заняў ганаровае другое месца з відэаролікам Новы інстытут Канфуцыя ў старажытным тысячагадовым горадзе”. Мерапрыемства было арганізавана Кітайскім міжнародным фондам навучання кітайскай мове. 130 інстытутаў Канфуцыя, з улікам класаў, з пяці кантынентаў прапанавалі на конкурс 500 відэаролікаў. Усе конкурсныя працы адлюстроўваюць дасягненні тых, хто навучаецца ў Інстытутах Канфуцыя па ўсім свеце, у засваенні кітайскай мовы. На гэтай мове ўдзельнікі конкурсу знаёмяць са звычаямі сваёй Радзімы, паказваюць, што праз моўны мост людзі розных культур могуць мець зносіны і ўзаемаўзбагачацца.

Падзяліцца: