VІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Крымінальная юстыцыя: заканадаўства, тэорыя і практыка»

23 кастрычніка 2015 года у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна была праведзена традыцыйная VI Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Крымінальная юстыцыя: заканадаўства, тэорыя і практыка». Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра крымінальна-прававых дысцыплін.

На пленарным пасяджэнні вялікую цікавасць выклікалі даклады магістрантаў і студэнтаў юрыдычнага факультэта нашага ўніверсітэта Лойка Я.І., Місюрына В.В., Назарук М.М., Ашмян І.І., Савіч А.В. і Станкевіча А.Л.

Праца канферэнцыі была арганізавана па 4 секцыях, на якіх абмяркоўваліся праблемы крымінальнага права, крыміналогіі, крымінальнага працэсу, пракурорскага нагляду, крыміналістыкі і аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Усяго на канферэнцыю было прадстаўлена больш за 120 дакладаў, у тым ліку даклады выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў з 8 ВНУ Рэспублікі Беларусь.

Падзяліцца: