Велапаход па Брэсцкім і Маларыцкім раёнах

Студэнты клуба «Бярэсце», карыстаючыся доўгімі выходнымі, 18-20 красавіка, у рамках Тыдня турызму здзейснілі трохдзённы веласіпедны паход па Брэсцкім і Маларыцкім раёнах.

Група з дзесяці чалавек праехала экалагічнымі сцежкамі Белага і Рагазнянскага азёр заказніка «Прыбужскае Палессе» і правяла ўборку помніка сям’і Кіжаватавых, расстраляных немцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Рабяты купаліся ў святых крыніцах і любаваліся Цар-дубам. Нягледзячы на няўстойлівае надвор’е, уся група захавала толькі пазітыўныя ўспаміны.

Падзяліцца: