Уручаны сертыфікаты прафсаюзных выплат студэнтам

29 снежня прафсаюзны камітэт студэнтаў нашага ўніверсітэта ўрачыста ўручыў сертыфікаты прафсаюзных выплат навучэнцам з ліку прафсаюзных актывістаў.

Так, уладальнікам выплаты Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі стаў студэнт 4 курса біялагічнага факультэта, старшыня прафбюро Васіль Сілюк. Сертыфікаты выплат Брэсцкага абласнога камітэта галіновага прафсаюза былі ўручаны студэнтцы 5 курса сацыяльна-педагагічнага факультэта, старшыні жыллёва-бытавой камісіі прафсаюзнага камiтэта студэнтаў Таццяне Япішка і студэнтцы 4 курса псіхолага-педагагічнага факультэта, старшыні прафбюро Уладзіславе Неліповіч. Сертыфікат выплаты прафсаюзнага камiтэта студэнтаў атрымала студэнтка 5 курса фізіка-матэматычнага факультэта, старшыня прафбюро Аляксандра Ганатоўская.

Віншуем лаўрэатаў прафсаюзных выплат!

Р.В. Чуль,
старшыня прафкама студэнтаў

Падзяліцца: