Універсітэцкі інтэлектуальны турнір «Ведаем рускі!»

30 і 31 студзеня 2019 г. на філалагічным факультэце ўпершыню адбыўся ўніверсітэцкі інтэлектуальны турнір «Ведаем рускі!» для замежных студэнтаў. У ім узялі ўдзел каманды 6 факультэтаў. 30 студзеня ігралі прадстаўнікі гістарычнага, фізіка-матэматычнага факультэтаў і факультэта замежных моў; 31 студзеня – студэнты філалагічнага, юрыдычнага і біялагічнага факультэтаў. Кожная каманда складалася з 5 удзельнікаў, якія вучацца на розных курсах, але аднолькава любяць рускую мову.

Падчас напружанай барацьбы былі выяўлены сапраўдныя знаўцы мовы. Каманда філалагічнага факультэта (Ыхлас Адыкаў, Гульнара Атаджанава, Мердан Джумаеў, Альфія Амірава і Айсона Баймырадава) заняла I месца, набраўшы 38 балаў. На II месцы размясцілася каманда фізіка-матэматычнага факультэта (Сердар Байрамаў, Арслан Гараджаеў, Махры Акмырадава, Алішэр Ісмаілаў, Хемра Джумаеў), якая атрымала 26 балаў.

Усе ўдзельнікі турніру ўзнагароджаны дыпломамі, пераможцы – памятнымі падарункамі.

Дзякуем усім удзельнікам і віншуем пераможцаў!

Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства

Падзяліцца: