У БрДУ імя А.С. Пушкіна выбралі “Куратара года – 2022”

19 мая прайшоў фінальны этап універсітэцкага конкурсу “Куратар года 2022”. Прадстаўнікі 8 факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і Пінскага каледжа наладзілі захапляльныя спаборніцтвы прафесійнага майстэрства.

  

Конкурс праходзіў у два этапы: вынасны (адкрытая куратарская гадзіна на тэму “Гісторыі неўміручыя радкі”, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці) і фінальны (тры конкурсныя заданні: “Што я ведаю пра сябе” – самапрэзентацыя; “Давайце ўявім…” – заданне ў рэжыме рыторыкі хуткага рэагавання, “непрыдуманыя гісторыі” – дамашняе заданне).

Па выніках усіх конкурсных этапаў званне “Куратар года – 2022” заваявала Яўгенія Юр’еўна Занько (гістарычны факультэт).

  

Пераможцамі ў намінацыях сталі: Надзея Яўгенаўна Нікіціна (філалагічны факультэт) – “Куратар-прафесіянал”; Марына Уладзіміраўна Марчук (псіхолага-педагагічны факультэт) – “Шматгранная асоба”; Алеся Леанідаўна Еўтух (Пінскі каледж) – “Настаўнік і сябар”; Кацярына Іванаўна Мацулевіч (фізіка-матэматычны факультэт) – “Крэатыўны куратар”; Вераніка Аляксандраўна Захарава (факультэт замежных моў) – “Лепшая самапрэзентацыя”; Мая Ігараўна Бабанава (сацыяльна-педагагічны факультэт) – “За глыбіню меркаванняў”; Елізавета Васільеўна Быско (юрыдычны факультэт) – “Прафесійны аптымізм”; Павел Раманавіч Тарасаў (факультэт фізічнага выхавання і турызму) – “Паспяховы старт”.

Вiншуем усiх удзельнiкаў!

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: