Тыдзень пазітыву: «Мой статус: гляджу на жыццё пазітыўна»

 

«Мой статус: гляджу на жыццё пазітыўна!» – пад такім дэвізам з 11  па 15 верасня ва ўніверсітэце стартаваў Тыдзень пазітыву. А пачалі яго студэнты-валанцёры акцыяй «Восеньскі калейдаскоп». З самага ранку ў фае вучэбнага корпуса №1 студэнты зараджаліся добрым настроем на ўвесь дзень. Тут яны атрымлівалі падарункі, рабілі смешныя фота на памяць, чулі шмат цёплых слоў і добрых пажаданняў. А дзякуючы экспрэс-дыягностыцы, усе жадаючыя змаглі вызначыць свой настрой, з якім яны прыйшлі ва ўніверсітэт.

Спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, актывісты факультэтаў запрашаюць усіх ахвотных прыняць удзел у мерапрыемствах у рамках Тыдня пазітыву: «І цвітуць ва ўсмешках твары» – фотасушка, «Сям’я для мяне – гэта ...» – дошка меркаванняў, «Неверагодныя прыгоды» – вялікая псіхалагічная гульня для студэнтаў 1-га курса, якія пражываюць у інтэрнатах студэнцкага гарадка, «Я выбіраю жыццё!» – конкурс плакатаў сярод студэнтаў 1-2 курсаў факультэта замежных моў, «Асоба без усмешкі – памылка» – фотамарафон, «Жыццё – гэта адзінае імгненне, якое нам належыць» – семінар-брыфінг для студэнтаў 2 курса сацыяльна-педагагічнага факультэта і інш.

Дарагія сябры, жыццё складаецца з мноства імгненняў, дык хай кожнае з іх напаўняе вас радасцю. Уменне бачыць светлае нават у самой апраметнай цемры, знаходзіць магчымасць дзяліцца цяплом з блізкімі, шанаваць усё тое, што ў нас ёсць, – вось складнікі шчаслівага жыцця!

Дарыце адзін аднаму добры настрой !!!

Сацыяльна-педагагічная і
псіхалагічная служба

Падзяліцца: