Сустрэча з вязнем фашызму

У гэтым годзе адзначаецца 77-я гадавіна Вялікай Перамогі. Тых, хто падарыў сучаснаму пакаленню мірнае неба, з кожным годам становіцца ўсё менш, таму і зносіны з абаронцамі Радзімы з кожным днём набываюць усё большую каштоўнасць.

Напярэдадні Дня Перамогі студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна наведалі вязня фашызму, ветэрана Узброеных Сіл Беларусі Уладзіміра Сёмачкіна. Уладзімір Ільіч – сын абаронцы Брэсцкай крэпасці, прайшоў канцлагеры і турмы. За чаяваннем ён расказаў маладым людзям пра суровыя ваенныя будні і каштоўнасць Дня Перамогі. Ветэран перакананы: колькі б гадоў нi прайшло з пераможнага мая 1945-га, людзі будуць шанаваць подзвіг герояў, прыносіць кветкі да мемарыялаў і помнікаў і з пакалення ў пакаленне перадаваць гістарычную памяць.

Падзяліцца: