Супрацоўніцтва БрДУ імя А.С. Пушкіна з Аньхойскім універсітэтам

21 красавіка 2022 года кіраўніцтва Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і Аньхойскага ўніверсітэта падвялі вынікі супрацоўніцтва ў 2021 годзе і пазначылі планы на будучае. Сустрэча прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі ў рамках пасяджэння Савета Інстытута Канфуцыя. У пасяджэнні прынялі ўдзел рэктар БрДУ імя А.С. Пушкіна прафесар Г.М. Сендзер, сакратар парткама Аньхойскага ўніверсітэта прафесар Цай Цынмінь, прарэктары і начальнікі міжнародных аддзелаў універсітэтаў-партнёраў.

Кіраўнікі ўніверсітэтаў высока ацанiлi ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва і пацвердзілі сваю зацікаўленасць у яго далейшым развіцці. Бакі прыйшлі да згоды адкрыць у найбліжэйшы час падрыхтоўку выкладчыкаў па кітайскай мове на факультэце замежных моў БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Падзяліцца: