Суботнік у Брэсцкай крэпасці

25 красавіка 2015 года ў Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» студэнты юрыдычнага факультэта першага курса сумесна са спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы правялі ўборку на тэрыторыі вострава Шпітальнага.

Удзельнікі суботніка ліквідавалі несанкцыянаваныя звалкі, прыбралі і вывезлі смецце: галінкі дрэў, апалае лісце і скошаную траву. Студэнты юрыдычнага факультэта прыклалі нямала намаганняў для прывядзення тэрыторыі Шпітальнага вострава ў належны стан. Бадзёры настрой, высокая актыўнасць, жаданне працаваць спрыялі стварэнню сяброўскай атмасферы, згуртаванай каманднай працы і ўзаемадапамогі.

Праведзенае мерапрыемства прыцягнула ўвагу студэнтаў да ўнікальнай прыроднай тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», спрыяла фарміраванню экалагічнай кампетэнтнасці і прыцягненню студэнтаў да аховы прыроды.

Падзяліцца: