Студэнцкая міжфакультэцкія алімпіяда па анатоміі чалавека

22 красавіка 2015 года ва ўніверсітэце адбылася студэнцкая міжфакультэцкая алімпіяда па анатоміі чалавека, якая была арганізавана і праведзена выкладчыкамі кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека Раменкай І.Р., Блоцкай А.С. і Галавачом М.В.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 50 студэнтаў трох факультэтаў (фізічнага выхавання – 32; біялагічнага – 12; геаграфічнага – 6; у тым ліку ў алімпіядзе прынялі ўдзел 3 замежныя студэнты). Пераможцамі алімпіяды сталі студэнты 1 курса факультэта фізічнага выхавання: Стахаевіч П.І., Вашчук А.П. і Мурына А.М.

Алімпіяда дазволіла выявіць найбольш адораных студэнтаў, узровень іх падрыхтоўкі і творчых здольнасцей па дысцыпліне «Анатомія», павысіць матывацыю да вывучэння прадмета.

Галавач М.В

Падзяліцца: