Спорт – залог здароўя!

24 красавіка адбылося пасяджэнне клуба «Дыялог» па тэме «Спорт – залог здароўя!». Пасяджэнне прайшло ў Малой зале кінатэатра «Беларусь». Сустрэча, якая адбылася напярэдадні 70-годдзя Перамогі, праводзілася факультэтам фізічнага выхавання сумесна з Саветам ветэранаў Ленінскага раёна горада Брэста. У зале прысутнічалі ветэраны вайны і працы, школьнікі і студэнты.

Да прысутных па тэме пасяджэння звярнуліся: намеснік старшыні Савета ветэранаў Ленінскага раёна г. Брэста, кіраўнік клуба «Дыялог» Мешчанчук М.П., галоўны спецыяліст гарадскога аддзела адукацыі, спорту і турызму Шайко М.І., галоўны ўрач дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Лячэбна-кансультатыўная паліклініка» Тарасаў В.В., намеснік дырэктара сярэдняй школы № 1 Нізавец С.Г., старшыня спартыўнага клуба веласіпеднага турызму Балдзенка В.В., старшыня ветэранскай арганізацыі па фізічнай культуры і спорту горада Брэста, дырэктар спартыўнага комплексу«Брэсцкі» Рынгевіч К.І. Таксама слова было дадзена намесніку дэкана факультэта фізічнага выхавання, Суркову С.А. Ён расказаў пра спартыўныя традыцыі факультэта і ўніверсітэта, пра магчымасці навучання на факультэце.

Сваё майстэрства і падрыхтоўку прадэманстравалі ўдзельнікі танцавальнага калектыву «Чорны лотас», навучэнцы дзіцячай спартыўнай школы № 6, удзельнікі дзіцячага клуба ўшу «Залаты дракон» пад кіраўніцтвам Ігара Вашкевіча, а таксама вучні клуба «Фудашан» пад кіраўніцтвам Аляксандра Бокшы.

Асобным ветэранам на пасяджэнні клуба «Дыялог» адказны сакратар Савета ветэранаў Ленінскага раёна Карпук В.Д. уручыла медалі ў гонар 70-годдзя Перамогі.

Факультэт фізічнага выхавання

Падзяліцца: